У фае абласной філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр. Тут можна ўбачыць гродзенскі домік Элізы Ажэшкі, Мірскі і Лідскі замкі, Ашмянскую сінагогу і многае іншае, піша grodnonews.by.

— Галоўная асаблівасць гэтай выставы ў тым, што аўтары прадстаўленых на ёй работ — жыхары Прынямоння. Яна стала вынікам абласнога творчага конкурсу бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага «Архітэктурныя помнікі малой радзімы», — распавяла загадчыца аддзела бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага Надзея Давыдзік.

Мініяцюры помнікаў архітэктуры выкананы з розных матэрыялаў: кардон, папера, ДСП, пенапласт і нават гліна. Лідскі замак са сцяной прыкладна 1,5 метра з цяжкасцю зможа зрушыць з месца адзін чалавек. Ён заняў цэнтральнае месца ўсёй экспазіцыі. Суседнічае з ёй адзіная гліняная праца-канкурсант — Мірскі замак і яшчэ шэсць работ-фіналістаў.

Конкурс праводзіўся па трох намінацыях і імёны пераможцаў сталі вядомыя толькі на мінулым тыдні. Усяго на конкурс паступіла некалькі дзясяткаў работ. Лепшыя з іх 20 верасня прадставяць у фае абласной філармоніі, а ў далейшым выстава будзе даступная гасцям абласной бібліятэкі. Частку работ ужо бачылі госці Дня пісьменства ў Слоніме.

IMG_0226.JPG

IMG_0227.JPG

IMG_0228.JPG

IMG_0229.JPG

IMG_0230.JPG

IMG_0231.JPG