На стаянцы каля сінагогі ўжо некалькі дзён стаіць старэнькі фургон Mercedes-Benz перароблены пад фудтрак. Hrodna.life звязаўся з яго ўладальнікамі.
Дакладная дата адкрыцця пакуль невядомая, але ўладальнікі ўжо запланавалі да адкрыцця акцыю, якая павінна парадаваць гараджан.
А пакуль фудтрак «Шаверма» шукае ў сваю каманду маладых і энергічных супрацоўнікаў. За інфармацыяй аб працаўладкаванні можна звяртацца па тэлефоне + 375 33 325 50 55 (Вольга).
Падрабязнасці акцыі і дакладную дату адкрыцця вы даведаецеся на Hrodna.life — мы першымі пра гэта напішам.
А што за гравюра на фудтраку?
Фудтрак упрыгожаны відамі старога Гродна аўтарства знакамітага мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава. Асабліва цікава, што Стары замак па версіі Татарнікава выглядае інакш, чым у праекце рэканструкцыі, паводле якога яго зараз перабудоўваюць.