Некаторыя ўдзельнікі Мінскага паўмарафона падрыхтавалі да забегу нечаканыя, зусім не спартыўныя строі. Арганізатары абяцалі прызы за арыгінальнасць. Сярод арыгінальна апранутых бегуноў была і гродзенка, піша T*T.BY.
Аксана Скрундз прыехала ў Мінск з Гродна са сваёй групай падтрымкі і са сваім бегавых клубам. Вонкава ад усіх астатніх удзельнікаў дзяўчына прыкметна адрознівалася.
— Не магла раніцай выбраць, якую форму надзець, і пайшла, у чым была. Галаву толькі памыла — і наперад, — жартам распавяла гродзенка.