Старшыня “Матчын рух 328” ідзе ў дэпутаты

Старшыня грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар 16 верасня правяла свой першы пікет каля МЦ “Гродна”. Яна балатуецца ў 49-й Занёманскай акрузе – гэта раён Фолюша, вуліц Суворава, Рэпіна.

Ларысе Жыгар 59 гадоў, яна пенсіянерка, актывістка і чалец Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.

– Я перш за ўсё з’яўляюся кіраўніком грамадзянскай ініцыятывы “Матчын рух 328”. Я пайшла ў кандыдаты ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, у якую я ўваходжу каля года. Мяне вылучылі мае паплечнікі па партыі, – распавядае Ларыса Жыгар. Распавядаць аб праграме і планах яна пакуль не мае права – гэта абмежаванне заканадаўства.

Яна спадзяецца сабраць галасы і робіць стаўку на моладзь. Ініцыятыўная група будзе працаваць па адрасах. У будучыні пікеты пройдуць каля ўніверсама “Сувораўскі”, каля кінатэатра “Кастрычнік” і каля “АЛМІ” на Савецкіх памежнікаў.

Што такое “Матчын рух 328”?

“Матчын рух 328” – гэта ініцыятыва жанчын, чые сваякі атрымалі тэрмін па “наркатычным” артыкуле 328. Іх мэты – садзейнічанне прафілактыцы распаўсюджвання наркотыкаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, аказанне неабходнай дапамогі і падтрымкі асуджаным і асобам, вызваленым з месцаў пазбаўлення волі , а таксама членам іх сем’яў. Яны змагаюцца за зніжэнне тэрмінаў па артыкуле і прыцягваюць да сябе ўвагу зваротамі да прэзідэнта і галадоўкамі.


Актывістак «Маці-328» уключылі ў працоўную групу па ўзгадненні паправак у артыкул аб наркотыках


Калі выбары?

Вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты парламента пачалося з 8 верасня. Яно працягнецца па 7 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.


“Legalize Belarus” прапануе дазволіць наркотыкі, каб зменшыць іх выкарыстанне. Ці можа гэта спрацаваць?


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: