15 верасня ў рамках Мінскага паўмарафон прайшоў «нулявы забег» — валанцёры збіралі пітныя бутэлькі падчас паўмарафон. Канчатковай кропкай эка-забегу стаў не фініш, а пітныя пункты на карце маршруту. Такім спосабам Беларусь анансавала далучэнне да міжнароднай экалагічнай акцыі World Clean Up, якая пройдзе 21 верасня.

Падчас забегу на хуткасць перамяшчэння ўплывае кожны грам вагі. Нават пустая бутэлька ў руках можа стаць перашкодай для дасягнення жаданага выніку. Таму на шляху да фінішнай рысы бегуны кідаюць бутэлькі на зямлю. Раскіданыя упакоўкі не толькі перашкаджаюць удзельнікам, якія бягуць следам, але і засмечваюць прастору горада. У гэтым годзе брэнд BONAQUA — пітной партнёр Мінскага паўмарафона — ініцыяваў збор смецця проста падчас забегаў удзельнікаў на доўгія дыстанцыі.

У час паўмарафона валанторы сабралі смецце: Беларусь далучаецца да міжнароднай экалагічнай акцыі World Clean Up
Валанторы на старце
У час паўмарафона валанторы сабралі смецце: Беларусь далучаецца да міжнароднай экалагічнай акцыі World Clean Up

Для збору смецця валанцёрская каманда выкарыстала паасобныя пакеты для бутэлек і для накрывак. Усе сабраныя накрыўкі перададуць у сацыяльна-экалагічны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі», а бутэлькі з пластыка адправяцца на перапрацоўку.

У час паўмарафона валанторы сабралі смецце: Беларусь далучаецца да міжнароднай экалагічнай акцыі World Clean Up
Амбасадаркі праекта «Добрая авоська», які дапамагае працаўладкаваць жанчын-інвалідаў па зроку і скараціць колькасць пластыкавых пакетаў
Эка-забег валанцёраў быў накіраваны на прыцягненне ўвагі да сусветнага руху па зборы смецця World Clean Up, да якога Беларусь далучылася як краіна-удзельніца. Акрамя сусветнага clean up, у пачатку кастрычніка пройдзе рэспубліканскі - яго сумесна правядзе кампанія Coca-Сola, Міністэрства прыроды, Міністэрства адукацыі і Цэнтр экалогіі і краязнаўства.