5 і 6 кастрычніка ў Мінску ўпершыню ў Беларусі пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аматарскаму космасу і касмічнаму бізнэсу новага фармату. Удзел для работнікаў сферы адукацыі і навукі - бясплатны.

Аматары і некамерцыйны космас

Вядома, калі можна назваць «аматарамі» студэнцкае канструктарскае бюро з Штутгарта, якое паставіла сусветны рэкорд для студэнцкай ракеты на гібрыдным рухавіку. Ці назваць аматарамі SpaceIL з Ізраіля — першую ў гісторыі чалавецтва прыватную кампанію, апарат якой здзейсніў хай жорсткую, але пасадку на Месяцы.

Хоць ёсць сярод гасцей і тыя, хто называе сябе аматарамі з гонарам — гэта Copenhagen Suborbitals — цалкам crowdfunded праект з Даніі, які збіраецца адправіць чалавека за лінію Кармана (афіцыйную мяжу космасу) у караблі і ракеце ўласнай вытворчасці. Яны ўжо запусцілі некалькі сваіх ракет, адпрацоўваючы неабходныя тэхналогіі з плывучага касмадрома MLP Sputnik у Балтыйскім моры.

Студэнцкі і валанцёрскі космас, універсітэты, касмічны OpenSource і crowdfunding, касмічныя місіі расійскіх энтузіястаў, Зялёны Кот — Ягораў і вядоўца падкаста «The Big Beard Theory», а таксама лекцыя ад International Space Institute пра тое, як адбываецца дызайн касмічных місій і апаратаў.

Новы Космас, касмічны бізнес новай хвалі

Мінімізацыя выдаткаў і рызык, максімізацыя прыбытку, скарачэнне часу на распрацоўку, выкарыстанне новых тэхналогій для стварэння ўнікальных прадуктаў. Усё, што адпрацавана ў IT і венчуры, прыходзіць у космас.

Рэальныя гісторыі бізнесу і магчымасці супрацоўніцтва ад дзейных удзельнікаў новага касмічнага рынку, такіх як:

  • Аператар бізнес-інкубатара Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Баварыі (ESA BIC) і арганізатар адкрытых конкурсаў ESA Copernicus Master.
  • Planet — аператар найбуйнейшага ў гісторыі чалавецтва сузор’я кубсатаў і першы ў індустрыі Satellite as Service. Кубсаты распрацоўваюцца паводле мадэлі Agile і запускаюцца як спадарожная нагрузка кожныя 3−4 месяцы. Сузор’е скануе планету ў розных спектрах штодня з нізкіх арбіт з неверагодным раздзяленнем 0.9 м на кропку, дадзеныя даступныя для аналізу і машыннага навучання.
  • Beijing Interstellar Glory Space Technology Ltd — першая кітайская камерцыйная кампанія прыадкрые заслону таямніцы над тым, што робіцца ў кітайскім сектары космасу. У іх ўласная ракета, вялізныя амбіцыі, магчымасці вывядзення малых касмічных апаратаў.

Завершыць канферэнцыю панэльная дыскусія пра тое, якія магчымасці ёсць у нашай краіне і рэгіёне для аматарскага і камерцыйнага космасу. Якія абмежаванні прысутнічаюць, у якіх сферах неабходна працаваць і што можна рабіць ужо цяпер.

Для работнікаў адукацыйнай і навуковай сферы, а таксама ўсіх гасцей з-за мяжы, якія спецыяльна прыехалі ў Мінск дзеля космасу, удзел бясплатны.

Падтрымаць развіццё космасу ў Беларусі і набыць квіткі можна па спасылцы.