5 і 6 кастрычніка ў Мінску ўпершыню ў Беларусі пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аматарскаму космасу і касмічнаму бізнэсу новага фармату. Удзел для работнікаў сферы адукацыі і навукі - бясплатны.
Вядома, калі можна назваць «аматарамі» студэнцкае канструктарскае бюро з Штутгарта, якое паставіла сусветны рэкорд для студэнцкай ракеты на гібрыдным рухавіку. Ці назваць аматарамі SpaceIL з Ізраіля — першую ў гісторыі чалавецтва прыватную кампанію, апарат якой здзейсніў хай жорсткую, але пасадку на Месяцы.
Хоць ёсць сярод гасцей і тыя, хто называе сябе аматарамі з гонарам — гэта Copenhagen Suborbitals — цалкам crowdfunded праект з Даніі, які збіраецца адправіць чалавека за лінію Кармана (афіцыйную мяжу космасу) у караблі і ракеце ўласнай вытворчасці. Яны ўжо запусцілі некалькі сваіх ракет, адпрацоўваючы неабходныя тэхналогіі з плывучага касмадрома MLP Sputnik у Балтыйскім моры.
Студэнцкі і валанцёрскі космас, універсітэты, касмічны OpenSource і crowdfunding, касмічныя місіі расійскіх энтузіястаў, Зялёны Кот — Ягораў і вядоўца падкаста «The Big Beard Theory», а таксама лекцыя ад International Space Institute пра тое, як адбываецца дызайн касмічных місій і апаратаў.
Мінімізацыя выдаткаў і рызык, максімізацыя прыбытку, скарачэнне часу на распрацоўку, выкарыстанне новых тэхналогій для стварэння ўнікальных прадуктаў. Усё, што адпрацавана ў IT і венчуры, прыходзіць у космас.
Рэальныя гісторыі бізнесу і магчымасці супрацоўніцтва ад дзейных удзельнікаў новага касмічнага рынку, такіх як:
Завершыць канферэнцыю панэльная дыскусія пра тое, якія магчымасці ёсць у нашай краіне і рэгіёне для аматарскага і камерцыйнага космасу. Якія абмежаванні прысутнічаюць, у якіх сферах неабходна працаваць і што можна рабіць ужо цяпер.
Для работнікаў адукацыйнай і навуковай сферы, а таксама ўсіх гасцей з-за мяжы, якія спецыяльна прыехалі ў Мінск дзеля космасу, удзел бясплатны.
Падтрымаць развіццё космасу ў Беларусі і набыць квіткі можна па спасылцы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…