Андрэй Павач — псеўданім, пад якім хаваюцца два вядомыя гродзенскія гісторыкі. Упершыню пад гэтым прозвішчам апублікаваны не навукова-папулярны, а мастацкі твор. Гэты эксперымент, магчыма, будзе і апошнім. Апавяданне «Год Землянога Труса» расказвае пра падзеі жніўня-верасня 1939 года ў Гродне, а заканчваецца невялікай сцэнай на пагорках Рыму ў пачатку лета 1944. Абазнаны ў гісторыі горада чытач пабачыць шмат адсылак да рэальных гістарычных падзей і месцаў лакальнай гродзенскай гісторыі.
Прачытаць апавяданне цалкам можна на сайце harodnia.com: https://harodnia.com/be/33-content-belarusian/703-god-zemlyanoga-trusa