Беларусь стала першай на інклюзіўным конкурсе прыгажосці “Неўская краса”, які праходзіць у Піцеры. Нашу краіну прадстаўляла Аксана Якуцевич, якой гродзенцы дапамаглі сабрацца на конкурс. Фінал прайшоў 13-га верасня.

– Беларусь -мы першыя !!! Ледзі Неўская Краса-2019. Дзякуй усім, хто ў мяне верыў. Усё атрымалася! І гэта – наша агульная перамога! – напісала Аксана ў фэйсбуку.

У конкурсе бралі ўдзел 27 дзяўчат. З выпрабаванняў былі відэавізітка, танец, выхад у нацыянальным строі, конкурс пытанняў ад журы, выхад у вячэрніх сукенках і ў капелюшах ад дызайнера Ганны Міхайлавай. У склад журы ўвайшлі арганізатары, мясцовыя ўлады і стылісты. Аксана стала “Ледзі Неўская Краса-2019”. “Міс Неўская Краса-2019” стала Іна Анненкава з Балкарскай рэспублікі.

Аксане дапамаглі сабрацца гродзенцы, у тым ліку агенства “На Ура”, “EmiRomani”, “Белавія”. Раней яна казала, што едзе толькі за перамогай, каб потым ажыццявіць мару – займацца мадэлінгам або рэкламаваць касметыку.

Конкурс “Неўская краса” праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Удзел у конкурсе могуць прыняць дзяўчаты і жанчыны, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы. Паглядзець трансляцыю можна тут.


«Я заўсёды была модніцай». Вазочніца з Гродна збіраецца на конкурс прыгажосці

Колясочница из Гродно поехала на конкурс красоты в Питер. Поддержите!