Сёлета Гродна адзначае дзень нараджэння ў пятніцу і выхадныя. Мясцовыя ўлады з гродзенскімі байкерамі правялі флэшмоб «З любоўю да Гродна». Байкеры выстраіліся ў сэрца і ўключылі фары, актыўны ўдзел прынялі і гледачы. Прыгожы выгляд адкрыўся з вышыні птушынага палёту, піша grodnonews.by.