Шматвяковы сімвал Гродна – алень святога Губерта – з’явіўся 13 верасня на вуліцы Горкага. Такі падарунак да Дня нараджэння горада зрабіў “Гродназелянбуд”.
Скульптура зроблена з полістыролу, рабілі яе на заказ у Мінску. Пасля святкаванняў скульптура застанецца стаяць на вуліцы.




