Гродна святкуе Дзень горада 13−14 верасня. У горадзе праходзяць самыя розныя мерапрыемствы, сярод якіх і адкрыццё інтэрната для маладых футбалістаў. Пад яго адвялі старадаўні будынак у цэнтры горада, на Лермантава, які даўно не выкарыстоўваўся. У цагляным доме зрабілі рамонт, пераабсталяваўшы звычайныя кватэры пад пакоі для выхаванцаў футбольнага клуба «Нёман», якія прыехалі з іншых гарадоў. У інтэрнаце змогуць размясціцца 30 футбалістаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, піша sb.by.

У Гродне на Лермантава адкрылі інтэрнат для маладых футбалістаў

— Было прынята рашэнне падтрымаць ініцыятыву нашага футбольнага клуба, — адзначыў падчас адкрыцця старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. — У Гродне створаны ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі спартсменаў. Хлопцы займаюцца з найлепшымі трэнерамі, і дадзены аб’ект дазволіць рабіць гэта яшчэ лепш.

У Гродне на Лермантава адкрылі інтэрнат для маладых футбалістаў

У Гродне на Лермантава адкрылі інтэрнат для маладых футбалістаў

Футбольная тэма на гэтым не сканчаецца. У Гродне ў мікрараёне Альшанка сканчаюць абсталяванне поля са штучным пакрыццём. Яшчэ адно поле такім жа пакрыццём ў наступным годзе ўвядуць у выкарыстанне ў раёне вуліцы Белуша. А ў Ваўкавыску з’явіцца поўнафарматнае футбольнае поле з сучасным штучным пакрыццём, асвятленнем і трыбунамі.

У Гродне на Лермантава адкрылі інтэрнат для маладых футбалістаў