Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Адпаведны ўказ № 295 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, піша belta.by са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта. Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

«Улічваючы, што такія аб’екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ прадастаўлена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам», — адзначылі ў прэс-службе.