13 верасня на базе сярэдняй школы № 22 адкрылі першы цэнтр дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі для навучэнцаў старэйшых класаў. Каля 1300 юнакоў і дзяўчат з сямнаццаці школ Ленінскага раёна будуць вывучаць асновы воінскага мастацтва і аказання першай медыцынскай дапамогі ў спецыялізаваным цэнтры. Замест школьных выкладчыкаў урокі будуць весці лекары і афіцэры запасу, піша grodnonews.by.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі памочнік прэзідэнта Беларусі - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, начальнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Аляксандр Невяроўскі, старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Іван Курман і ваенны камісар Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенко.
Пасля ўрачыстага адкрыцця цэнтра выконваючая абавязкі дырэктара ДУА «Сярэдняя школа № 22» Надзея Ганчар і начальнік ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы палкоўнік Лявонцій Паўлаў падпісалі дамову аб узаемным супрацоўніцтве, бо школьнікі, якія вывучаюць асновы ваеннага майстэрства, у будучыні могуць стаць найбольш падрыхтаванымі курсантамі для Узброеных сіл Беларусі.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…