Кампанія «За права на інфармацыю» сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.
Мы хочам падвысіць абазнанасць аб праве грамадзян на доступ да сацыяльна-значнай інфармацыі, гэта значыць, аб праве ведаць, як службовыя асобы выконваюць свае абавязкі і наколькі эфектыўна трацяцца грошы падаткаплацельшчыкаў. Важна ведаць, што кожны мае права атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра дзейнасць уладаў, бюджэтную палітыку, экалагічную абстаноўку, дзейнасць вайскоўцаў, міліцыянтаў ды іншае.
Да 29 верасня чакаем ад вас фотаздымкі / відэа / расповеды (усё, што вы ўмееце) пра самыя вар’яцкія забароны, з якімі вы сутыкаліся. Раскажыце, як вы іх пераадолелі.
Дасылаючы матэрыялы на конкурс, аўтар пацвярджае сваю згоду на выкарыстанне дасланых ім матэрыялаў у некамерцыйных мэтах для публікацый.
Працы дасылайце на pravanainfo@gmail.com, альбо размяшчайце ў сваіх сацсетках з хэштэгамі #pravavedac #БАЖ.
2 кастрычніка журы абярэ трох пераможцаў, якія атрымаюць падарункі — сертыфікаты ад Symbal.by і сувеніры ад Hrodna.life.
Узнагароджванне — 3 кастрычніка.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…