У суботу Гродна адзначае 891-ы дзень нараджэння. Падчас правядзення свята будуць дадаткова працаваць 16 аўтобусаў і 12 тралейбусаў. Праезд у гарадскіх аўтобусах і тралейбусах будзе бясплатным, паведамляе grodnonews.by.

В сувязі са святам у суботу з 8 раніцы і да 11 вечара будзе абмежаваны рух на плошчы Тызенгаўза і вуліцы Горкага (скразны праезд на скрыжаванні вуліц Горкага-Лермантава і ўчастак дарогі ад плошчы Тызенгаўза да вуліцы 17 верасня).

ДАІ просіць ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні свайго маршруту руху.

У Дзень горада дадуць бясплатны праезд, а частку горада перакрыюць