У Гродне 11 верасня на вуліцы Кабяка адкрыюць вялікую краму «Санта». У новым супермаркеце, акрамя звыклых аддзелаў, будзе куток скандынаўскай рыбы, гастра-зона, пякарня і піцэрыя. На адкрыцці абяцаюць раздалі 1000 пачкаў бясплатнага марозіва і столькі ж шароў для дзяцей.

«Санта» запрацуе ў мікрараёне Вішнявец і будзе чацвёртым у Гродне. Уладальнікі брэсцкай сеткі цалкам змянілі магазін унутры і звонку: уладкавалі шырокія праходы, памянялі вітрыны і спрасцілі навігацыю. У гандлёвай залі будзе скандынаўскі інтэр'ер з пражэктарамі і ўстаўкамі «пад дрэва». На фасадзе будынка ўжо з’явіліся панэлі блакітнага святла і белая шыльда з назвай сеткі.


З ажыятажам і чэргамі. У Гродне адкрылі буйную краму «Санта»


На плошчы больш за 600 «квадратаў» збяруць 12 380 найменняў тавараў. Для захавання смаку і свежасці скорапсавальных прадуктаў усталявалі магутнае абсталяванне.

У супермаркеце прадставяць ўсе звыклыя аддзелы, у тым ліку мясны і малочны. Вялікім будзе выбар свежых гародніны і садавіны. Сярод асноўных адрозненняў - куток скандынаўскай рыбы, вылаўленай шхунамі адмыслова пад замову. Крама будзе адной з першых атрымліваць свежыя партыі морапрадуктаў.

Таксама запрацуе аддзел кулінарыі з паўфабрыкатамі і гатовымі стравамі - ад салата да сушы, будзе і свой грыль з курынымі ножкамі і крыламі. Здобу плануюць выпякаць ва ўласнай пякарні, а піцу — гатаваць на месцы паводле італьянскіх рэцэптаў. Каштаваць яна будзе 5,95 рубля.

На адкрыцці першым пакупнікам раздадуць 1000 пачкаў бясплатнага мароозіва, а дзецям — яшчэ і паветраныя шары. Перад уваходам сустрэнуць вядоўца і аніматар, прадугледжаны і конкурсы з падарункамі.

Супермаркет «Санта» ў Гродне адкрыецца 11 верасня, а 16 гадзіне на вуліцы Кабяка, 23.

Нагадаем, сетка «Санта» належыць да вядомага брэсцкага холдынгу, які таксама ўключае прадуктовага вытворцу «Санта Брэмар» і малочную кампанію «Савушкін прадукт». У гандлёвую сетку ўваходзіць каля 100 раздробных крамаў, а агульная колькасць супрацоўнікаў складае каля 3,5 тыс. чалавек.