Крымінальны след знікнення дзяцей у Беларусі – рэдкасць, піша grodnonews.by са спасылкай на праграму «Неделя» на СТВ. Са статусам «актуальна» і пошукі Максіма Мархалюка. Гэтая гісторыя ў 2017-м усхвалявала ўсю краіну. Хлопчык знік у вёсцы на краі Белавежскай пушчы.

Пошукі Максіма Мархалюка: агучана асноўная версія

– Гэта былі самыя маштабныя пошукі як для каардынатара і самыя цяжкія. Было каля 2000 валанцёраў, якіх трэба было скаардынаваць, правільна паставіць задачы, і каб гэтыя задачы былі выкананыя, – кажа Крысціна Крук, каардынатар пошукава-выратавальнага атрада “Ангел”.

marhalyuk0809_6.jpg

Але, на жаль, вынікаў пошук не даў.

marhalyuk0809_1.jpg

– Справа да гэтага часу не спыняецца і актыўныя мерапрыемствы праводзяцца. Адна з прыярытэтных версій – што ўсё ж такі ён заблукаў у лясным масіве, – кажа Дзмітрый Крукаў, начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы