14 верасня ў гонар 891-годдзя Гродна па гістарычнай частцы горада пройдуць чатыры бясплатныя экскурсіі.

Арганізатарамі экскурсій выступаюць аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама сумесна з турыстычнымі арганізацыямі і экскурсаводамі горада. Колькасць месцаў на экскурсіі абмежавана, таму ўсім ахвотным прапануюць загадзя запісацца.

— экскурсія «Шпацыр з гараджанкай» турыстычнай фірмы «СоларТур», пачатак у 10.00, запіс па тэлефоне 80 152−60−94−31 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 13 верасня з 9.00 да 19.00);

— экскурсія «Летапісны Гродна», экскурсавод Святлана Словік, пачатак у 10.30, запіс па тэлефоне 80 152−68−98−05 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 11 верасня з 8.00 да 17.00).

— экскурсія «Горад, які ахоўвае анёл» турыстычнай фірмы «Студыя Адпачынку», пачатак у 11.00, запіс па тэлефоне +375 (29) 788−42−67 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 13 верасня з 9.00 да 18.00);

— экскурсія «Вечная і абноўленая Каложа», экскурсавод Наталля Храброва, пачатак у 11.00, запіс па тэлефоне 80 152−68−98−05 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 11 верасня з 8.00 да 17.00).

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life