Другі магазін сеткі Fix Price адкрыўся па адрасе вул. Томіна 14/2. Пра гэта паведамілі ў інстаграме сеткі.

Першы магазін расійскай гандлёвай сеткі Fix Price адкрыўся 28 сакавіка на Пушкіна, 31. Цэны — рубель, два і тры. Ёсць тавары і па 50 капеек. Адметнасць — можна купіць прадукты харчавання. Напрыклад, вафлі, цукеркі, іншыя непсавальны тавары. У «Еврошопе» або «Всё за копейки» падобнага асартымента няма.

Шматпрофільны будынак, які належаў «Гродна Азот», не маглі прадаць на працягу года. Там размяшчаліся стаматалагічны кабінет, цырульня і кафэ. Яго прадалі ў снежні мінулага года юрыдычнай асобе за 325 тысяч рублёў. У будынку 1,6 тыс. квадратных метраў, два паверхі і 17 памяшканняў.

Даведка

Fix Price — найбуйнейшая расійская гандлёвая сетка ў фармаце фіксаванай цаны. Налічвае больш за 3 тысячы магазінаў, у Беларусі - каля 30.