На закон пра пашырэнне бязвізавай зоны ў Беларусі ўскладаюць вялікія спадзевы многія польскія турыстычныя агенствы, лічаць супрацоўніцы беластоцкага філіяла польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства Марта Талуць і Малгажата Лупіньска. Новыя магчымасці бязвізу дазволілі б адкрыць новыя турыстычныя маршруты ўжо ў наступным годзе, а таксама зрабіць іх кошт прывабным для многіх палякаў, піша r**yja.com.
Пакуль жа для большасці палякаў Беларусь усё яшчэ застаецца terra incognita, перакананая арганізатарка па справах турыстыкі Марта Талуць:
— На Беларусі ёсць шмат прыгожых, цудоўных мясцін — Нясвіж, Мір, сам Менск, мясціны, звязаныя з Адамам Міцкевічам. Танней паехаць на Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну. Калі далей вандраваць па Беларусі, то мы мусім мець візы. Трэба мець запрашэнне, усё гэта патрабуе шмат часу і грошай. Але дзякуючы бязвізу, можна арганізоўваць невялікія вандроўкі на 3−4 дні і шмат пабачыць.
Колькасць ахвотных наведаць Беларусь такая вялікая, што турыстычна-краязнаўчае таварыства нярэдка мусіць планаваць дадатковыя паездкі, кажа экскурсавод Малгажата Лупіньска:
— Ёсць вялікая зацікаўленасць Беларуссю. Гэта тлумачыцца ўсталяваннем бізвізавага руху. Было б файна, каб гэты бязвіз дзейнічаў крыху далей. Але ўсё адно мы маем шмат жадаючых.
У цяперашні час самымі папулярнымі для беластачан беларускімі экскурсійнымі гарадамі застаюцца Гародня і Берасце. Заўтра (7.09) турыстычная група з 50 чалавек наведае Берасце, каб на ўласныя вочы ўбачыць свята з нагоды 1000-годдзя горада.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…