Гродзенскі бар «Карыца» абнавіўся, хоць рамонт яшчэ не скончаны. Сцены ў ім распісаў дызайнер-графік Сяргей Варкулевіч у межах праекта «Galleries that do not exist» («Галерэі, якія не існуюць»). Праект закліканы дапамагчы мастакам выстаўляцца.
У рамках гэтага праекта таксама былі створаныя інсталяцыя ў лесе пад Гродна і інсталяцыя ў гродзенскай сінагозе ў падтрымку акцыі фонду «Кіслев» «440 гадоў Вялікі харальнай сінагогі».
3D панараму абноўленага бара стварыў Іван Цыркуновіч, куратарка праекта — Ірына Варкулевіч.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…