У ГЦ OldCity планавалі скасаваць дамову з крамай адзення House з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Іх прасілі забраць тавар і асабістыя рэчы з крамы. Дырэктар House быў не згодны з гэтым. У выніку 21 жніўня камісія OldCity сама пачала рабіць вопіс тавару, каб яго прыбраць, а два бакі пачалі спрабаваць вырашыць канфлікт з дапамогай юрыстаў. І прыйшлі да міравога пагаднення: крама House зараз працуе.

Дырэктар крамы Юрый кажа, што падрабязнасці справы да канца раскрыць не можа. Але крама пакуль будзе працаваць. На пытанні аб кампенсацыі і прэтэнзіях бакоў кажа, што гэта ўнутраныя пытанні, якія вырашаюцца. Дырэктар крамы звярнуўся ў кампетэнтныя органы, якія зробяць адпаведныя замеры і разлікі, каб зразумець, ці ёсць сапраўды праблема. Калі ёсць, яна будзе вырашацца.

— Намі было дасягнута міравое пагадненне. Замацавана дадатковае пагадненне дамовы арэнды. Былі праведзены кампенсацыйныя мерапрыемствы. Сутнасць пытання ў тым, што дырэктар крамы House праводзіць новы разлік шляхоў эвакуацыі. У іх была змененая стэлажная група і канфігурацыя самога памяшкання. Мы правядзем разлік шляхоў эвакуацыі, і будзе зразумела. Можа, другі ўваход і выхад наогул не спатрэбяцца. Гэта будзе вядома, калі будуць праведзены ўсе магчымыя разлікі, — кажа Павел Астаповіч, начальнік аддзела арэнды ГЦ OldCity. — Мы ліквідавалі тыя парушэнні, якія былі першапачаткова. Перарабілі саму стэлажную групу, уваходную групу. І зараз чакаем пацверджанне. Па нашаму заключэнню, парушэнні, якія былі выяўлены першапачаткова, ліквідаваны.

Месца House павінен быў заняць магазін расійскага брэнда Befree, з якім OldCity заключыў дагавор тры месяцы таму.

— Пакуль мы гэтае пытанне паставілі на паўзу. Працягваем працаваць з прадстаўнікамі крамы House. У любым выпадку, яны працуюць да новага года. Там паглядзім, час пакажа, — кажа Павел.


Из OldCity выселяют магазин House. Произвол или необходимость?


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life