У Палацы тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы пачалася рэканструкцыя

Рэканструкцыя Палаца культуры ў Гродне цалкам зменіць выгляд будынка ўнутры і звонку. Як паведамілі grodnonews.by ў УКБе Гродна, выдзеленыя сродкі пойдуць на замену даху і драўляных перакрыццяў ўнутры будынка, інжынерных сетак, аздабленне фасадаў. Значнае абнаўленне вырабяць ўнутры будынка, дзе прадугледжана перапланіроўка памяшканняў. Да прыкладу, выкарыстаюць флігель палаца, які выходзіць ва ўнутраны панадворак.

Рэканструкцыя ўключана ў абласную інвестыцыйную праграму на 2019 год, забяспечана яе фінансаванне. Праект абнаўлення палаца распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект», тэндэрныя таргі выйграла ААТ «Гроднапромбуд», якое на гэтым тыдні пачало працы.

Былы клуб танкасуконнага камбіната будаваўся ў 50-я гады мінулага стагоддзя. На яго канчатковае архітэктурнае аблічча паўплывала прынятае ў 1955 годзе рашэнне ўрада СССР аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Таму ў першапачатковы праект гродзенскай новабудоўлі прыйшлося ўносіць карэкціроўкі. У выніку змяніўся галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. А вось фасад, які выходзіць да Дома быту, захаваўся па першапачатковым праекце, таму шматлікія старажылы Гродна памылкова лічаць, што гэта і быў галоўны ўваход у палац.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025