«Белкніга» выпусціла тэматычны набор «Літаратурны шакалад» да Дня беларускага пісьменства, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У наборы 12 маленькіх квадратных шакаладак, аформленых партрэтамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Максіма Танка і Аркадзя Куляшова. Шакалад будзе прэзентавацца ў якасці сувеніраў для гасцей свята.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава. XXVI Дзень беларускага пісьменства прыймае Слонім 1 верасня.