Як паведаміў карыстальнік групы “АвтоГродно” Юрый, на вуліцы Мікалаева “як звычайна лопнулі трубы”. Свежы асфальт, які паклалі у чэрвені гэтага года, падняўся.
– Будзьце асцярожныя! – папярэджвае кіроўцаў Юрый.
Падобна на тое, адпаведныя службы ўжо ў курсе, паколькі выстаўленыя агароджы.




