Навіны

У Беларусі прапануюць забараніць продаж алкаголю асобам да 21 года

На сайце Міністэрства здароўя Беларусі з’явіўся адказ на зварот грамадзян наконт увядзення законаў, якія абмяжоўваюць абарот алкаголю і тытунёвых вырабаў. Першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у лісце падкрэсліў, што большасць органаў дзяржкіравання падтрымліваюць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года.

У адказе сказана, што Міністэрства аховы здароўя неаднаразова выступала з ініцыятывамі аб абмежаванні часу і месцаў продажу алкагольных напояў, забароне продажу алкаголю асобам да 21 года, аб абмежаванні колькасці гандлёвых кропак, якія рэалізуюць алкаголь і абмежаванні рэкламы алкагольных напояў і піва.

Гэтыя ініцыятывы падтрымала большасць органаў дзяржаўнага кіравання, яны ўключаныя як асобныя мерапрыемствы ў дзяржпраграму «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016 — 2020 гады.

Так, з мэтай абмежавання даступнасці алкагольных напояў прадугледжаны шэраг мераў:

  • стварэнне ў населеных пунктах, на тэрыторыі паркаў культуры адпачынку зон, свабодных ад гандлю алкаголем;
  • ініцыяванне поўнай забароны рэкламы слабаалкагольных напояў і піва ў СМІ;
  • прапрацоўка пытання аб абмежаванні колькасці крамаў, якія рэалізуюць алкагольныя напоі, не больш за 1 на 5000 насельніцтва;
  • ініцыяванне забароны рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі па-за ізаляванымі аддзеламі ў крамах плошчай ад 1500 кв. метраў.

Як адзначае t*t.by, пакуль усе гэтыя меры не дзейнічаюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025