На сайце Міністэрства здароўя Беларусі з’явіўся адказ на зварот грамадзян наконт увядзення законаў, якія абмяжоўваюць абарот алкаголю і тытунёвых вырабаў. Першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у лісце падкрэсліў, што большасць органаў дзяржкіравання падтрымліваюць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года.
У адказе сказана, што Міністэрства аховы здароўя неаднаразова выступала з ініцыятывамі аб абмежаванні часу і месцаў продажу алкагольных напояў, забароне продажу алкаголю асобам да 21 года, аб абмежаванні колькасці гандлёвых кропак, якія рэалізуюць алкаголь і абмежаванні рэкламы алкагольных напояў і піва.
Гэтыя ініцыятывы падтрымала большасць органаў дзяржаўнага кіравання, яны ўключаныя як асобныя мерапрыемствы ў дзяржпраграму «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016 — 2020 гады.
Так, з мэтай абмежавання даступнасці алкагольных напояў прадугледжаны шэраг мераў:
- стварэнне ў населеных пунктах, на тэрыторыі паркаў культуры адпачынку зон, свабодных ад гандлю алкаголем;
- ініцыяванне поўнай забароны рэкламы слабаалкагольных напояў і піва ў СМІ;
- прапрацоўка пытання аб абмежаванні колькасці крамаў, якія рэалізуюць алкагольныя напоі, не больш за 1 на 5000 насельніцтва;
- ініцыяванне забароны рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі па-за ізаляванымі аддзеламі ў крамах плошчай ад 1500 кв. метраў.
Як адзначае t*t.by, пакуль усе гэтыя меры не дзейнічаюць.