Гукі Брэста, Віцебска, Гродна, Гомеля і Мінска сталі саўндтрэкам фестывалю «Класіка ля Ратушы з A1». Пяты сезон «Класікі ля Ратушы з A1» завершыцца 31 жніўня канцэртам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні фінальнага канцэрта фестываль выпусціў уласны саўндтрэк юбілейнага сезону, створаны з гукаў усіх гарадоў Беларусі, дзе ў гэтым годзе праходзілі яго музычныя вечары.

У гэтым сезоне ў гонар пяцігоддзя «Класіка ля Ратушы з A1» упершыню ахапіла адразу пяць гарадоў Беларусі. Ужо адбыліся канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Гродне і Брэсце.


Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх


У кожнага з гэтых пяці гарадоў ёсць свой уласны «голас». Перазвон гродзенскага касцёла, званок віцебскага трамвая, гул мінскага метро, размовы гараджан на гомельскай набярэжнай, цурчанне брэсцкага фантана — усё гэта сплялося ў адзіную кампазіцыю, якая аб’яднала ў сабе гукі знакавых месцаў абласных цэнтраў і сталіцы Беларусі.

Мелодыя падзелена на некалькі сэнсавых частак. Музычнае падарожжа па гарадах, якія прымалі сёлета фестываль «Класіка ля Ратушы з А1», пачынаецца з уступу — прыбыцця цягніка на чыгуначны вакзал. Затым слухач адпраўляецца на шпацыр па вуліцах Мінска, Віцебска, Гродна, Гомеля і Брэста — і яго атачаюць падобныя і ў той жа час унікальныя для кожнага горада гукавыя карціны: шум транспарту, галасы мінакоў і дзіцячы смех у гарадскіх парках. Стук скейта змяняецца перазвонам званоў, рытмы электронных перкусій — уключэннем струнных смычковых інструментаў і валторны. Такім чынам, падарожжа разгортваецца не толькі ў прасторы, але і ў часе, аб’ядноўваючы мінулае і сучаснасць.

Уваход на кожны з вечароў «Класікі ля Ратушы з A1» традыцыйна вольны.

Таксама ў прамым эфіры або ў запісу можна бясплатна паглядзець любы з мінскіх канцэртаў - A1 арганізуе трансляцыі з плошчы Свабоды. Выступы музыкаў транслююцца з дапамогай відэасэрвісу VOKA — на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара сувязі. Архіў канцэртаў, якія ўжо адбыліся у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Мінску даступны па спасылцы.