Здымкі кліпа арганізавалі па ініцыятыве рэдакцыі газеты «Гродзенскі хімік». Як паведамляе gazeta.azot.by, верш напісаў ветэран працы прадпрыемства, член Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іваноўскі, музыку — апаратчык гатавання хімічных раствораў цэха АКіКАС Аляксей Пасікаў.

У траўні праходзіў урачысты вечар, прысвечаны Дню хіміка. Тады на сцэне драмтэатра песню выканалі слесар-рамонтнік цэха цыклагексанон-2 Генадзь Макаранкаў, інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі аддзела кантроля і менеджменту якасці філіяла «Завод Хімвалакно» Лізавета Мікулінская і вадзіцель ТУП «АзотСпецТранс» Сяргей Ярашэвіч.