У Мінэнерга кажуць, што пры ўводзе АЭС у Астраўцы важна не дапусціць спешнасці, якая б паўплывала на бяспеку, піша kp.by.

— Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, — прыводзіць belapan.by словы намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. — На стадыі пусканаладачных работ бываюць сітуацыі, калі дзе-небудзь што-небудзь падцякло, засаўка заклінавала. Усякія такія тэхналагічныя пытанні. Таму давайце не будзем загадваць тэрмін уводу.

Раней у Мінэнерга неаднаразова заяўлялі, што пуск першага блока запланаваны на канец 2019-га. І гэта з улікам пераносу тэрміну прыкладна на год наперад пасля інцыдэнту з корпусам рэактара, які дакрануўся зямлі пасля таго, як яго «выпусцілі». Сітуацыя адбылася два гады таму.

Міхадзюк заўважыў, што ў снежні ў планах генпадрадчыка — правесці толькі фізічны пуск першага энергаблока, на этапе загрузкі ядзернага паліва. Яго ў Астравец павінны прывезці восенню.


«Мае атамы задаволеныя». Школу, садок, бальніцу і ядзернае паліва чакаюць у Астраўцы гэтай восенню


Беларуская АЭС ўзводзіцца паблізу Астраўца ў Гродзенскай вобласці за кошт крэдыту Расіі. Мяркуецца, што атамная станцыя будзе выпрацоўваць 18 млрд кВт * г электраэнергіі штогод.

На мінулым тыдні Літва выказала занепакоенасць намерам Латвіі купляць энергію з БелАЭС. На справе ўсё аказалася куды прасцей. Рыга афіцыйна заявіла, што рабіць гэтага не планавала — гаворка ідзе пра падключэнне краіны да расійскай энергасістэмы для экспарту электрычнасці ў трэція краіны.


Бяспека на БелАЭС. Апублікаваны нацыянальны план дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў