Сёння раніцай каля 8 гадзін у рэдакцыю «АвтоГродно» прыйшло паведамленне пра тое, што на вул. Белыя Росы збілі пешахода. Па фота можна меркаваць, што пешаход быў на пешаходным пераходзе, бо менавіта перад ім віднеецца паравоз з трох аўтамабіляў. Але ўсё аказалася не так.
Відавочца ўдакладніў, што гэта быў не звычайны пешаход, а кіроўца аўто, які хацеў дапамагчы адбуксіраваць аўтамабіль. Гэта яго аўтамабіль стаіць першым. Другое аўто ў гэтым трыо, як аказалася, зламалася.
— І кіроўца першай машыны чапляў другую, каб яе адцягнуць. А кіроўца трэцяй ўляцеў у другую і заціснуў мужчыну паміж першым і другім аўто. Сказаў, што асляпіла сонца, — распавёў сведка.
«Хуткая дапамога» прыехала вельмі хутка, мужчыну занеслі на насілках. Відавочцы распавядаюць, што ён рухаў рукамі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…