Жывёлы шукаюць дом: вось якія сабакі і коцікі чакаюць, калі вы іх прытуліце

Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданае сэрца” кожны тыдзень публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Выдатны сабака Дарк шукае сабе дом і гаспадара

Хлопчыку каля 2,4 гадоў. Жыццярадасны і прыязны сабака, але калі трэба, то на тэрыторыю чужынцаў не пусціць. Досыць вялікі хлопец. Кастраваны, на сабачыя вяселлі бегаць не будзе. Есць як сушку, так і натуральную ежу.

Жывёлы шукаюць дом: вось якія сабакі і коцікі чакаюць, калі вы іх прытуліце

Не на ланцуг, хлопец любіць пабегаць. У кватэры трывае да выгулу, і наогул ён проста разумны хлопчык.

Тэлефон для сувязі: +37529 5842547 (Святлана)

Аміра, разумніца і прыгажуня, шукае дом і клапатлівага гаспадара

Аміры 7 месяцаў, здаровая, прышчэпленая і апрацаваная ад паразітаў. Стэрылізавана. Будзе даволі вялікім сабакам, вельмі станістая, з магутнымі лапамі. Выдатная ахоўніца! Ужо ва ўсю гаўкае і ахоўвае маёмасць.

Жывёлы шукаюць дом: вось якія сабакі і коцікі чакаюць, калі вы іх прытуліце

У адрозненне ад іншых падлеткаў такога ж узросту вельмі паслухмяная, адразу разумее чаго ад яе хочуць. Будзе вам адданым сябрам і абаронцам. Аддаецца адэкватным людзям пад дагавор.

+37529 5801787 (Ганна)

Люсі

Я маладая і па характары спакойная котка. Сумую па любові і ласцы, прынясу ўтульнасць і спакой у ваш дом. Стэрылізавана. Мне каля 2 гадоў, знаходжуся ў доміку для катоў.

+37529 2883964 (Алеся)

Жывёлы шукаюць дом: вось якія сабакі і коцікі чакаюць, калі вы іх прытуліце

Дзікуша

Жывёлы шукаюць дом: вось якія сабакі і коцікі чакаюць, калі вы іх прытуліцеДзікуша яна і ёсць дзікуша. Шыпіць і вельмі баіцца. Родам з вёскі, да нас прыехала на стэрылізацыю. Яе сястрычка стала зусім ручной і мы падумалі, што можа быць і рыжык можа знайсці свайго цярплівага гаспадара. Зараз на ператрымцы, паволі прывыкае да людзей. Котцы менш за год, карыстаецца латочкам, непераборлівая ў ежы. Стэрылізацыя перад аддачай.

+37529 2883964 (Алеся)

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: