Гродзенскі дзіцячы хоспіс просіць дапамогі. Для дзяўчынкі, якая памірае, тэрмінова патрэбна апорнае прыстасаванне для ложка. Магчыма, у некага з нашых чытачоў ёсць такая прылада. Хоспіс просіць пазычыць яе часова, ці можа купіць.


Абноўлена — праблема вырашана. Адна з чытачак Hrodna.life дапамагла знайсці патрэбную прыладу. Ужо 23 жніўня абсталяванне прывязуць ў Гродна.


«Дзяўчынка знаходзіцца на тэрмінальнай стадыі, — тлумачыць дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. — Яна увесь час ляжыць і ужо не мае сілы падняцца самастойна. Прыстасаванне патрэбна, каб карміць яе ў ложку».

"Яна не можа чакаць". Дзіцячы хоспіс шукае прыстасаванне для дзяўчынкі, якая памірае (Абноўлена - пытанне вырашана)

Складанасць сітуацыі ў тым, што прыстасаванне немагчыма адразу набыць у краме. Каб яго атрымаць, трэба прайсці камісію ў паліклініцы, напісаць заяву і перадаць яе разам з вынікамі разгляду у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Адтуль заяўка накіроўваецца на завод, дзе выпускаюць такія рэчы. Працэдура можа заняць шмат часу, якога дзяўчынка не мае.

«Мы не ведаем, колькі ёй засталося жыць, таму чакаць нават тыдзень немагчыма», — кажа Вольга. — калі б нехта мог падзяліцца прыстасаваннем зараз, гэта палегчыла б для блізкім догляд хворай і падтрымала б дзяўчынку".

Калі ў вас ці ў вашых знаёмых ёсць такое прыстасаванне, калі ласка, звярніцеся ў дзіцячы хоспіс. Звязацца са спецыялістамі можна па тэлефону +375 297 84 48 87.