У пачатку верасня ў дворыку па Савецкай, 7 (за “Раскошай”) пачне працу кафэ “Ніндзя-кебаб”. Там можна будзе купіць піту, шаурму і напоі.

Гэта будзе другое кафэ “Ніндзя-кебаб” у Гродне. Першае знаходзіцца на вуліцы Белуша.

Таксама ў верасні на Калючынскай, 23 (апарт-гатэль “Сямашка”) адкрыецца новае кафэ хуткага харчавання “Клаб Кебаб”. Там прапануюць кліентам кебабы, пончыкі і напоі.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]