Сёння, 21 жніўня, на вуліцы Курчатава на дах перавярнуўся Ford Mondeo: лёг на падзяляльнай паласе, у салоне знаходзілася двое людзей.
– Што прывяло да перавароту ўніверсала на прамой дарозе? – з такім пытаннем карэспандэнт “АвтоГродно” адправіўся на месца здарэння і пагутарыў з кіроўцам. Не кожны ж дзень у Гродне перагортваюцца аўтамабілі.


Ford рухаўся з боку “Радыёхвалі”. На гадзінніку было каля 7 гадзін раніцы, ішоў моцны дождж.
За рулём Ford была жанчына. Яна распавяла “АвтоГродно”, што яе ніхто не падрэзаў і ніхто не перашкаджаў. Прычына – дрэнна пазначаны бардзюр падзяляльнай паласы.
– Як едзеш па вуліцы Курчатава, раптам з’яўляецца падвышанная раздзяляльная паласа. Бардзюр высокі, ніяк не пазначаны. На яго і наехала. А далей машыну стала насіць па дарозе, побач былі іншыя ўдзельнікі руху, я баялася кагосьці зачапіць і выкіравала ў бок. Машына зноў наехала на бардзюр і кульнулася, – распавяла нам кіроўца.

Той самы бардзюр, пачатак падзяляльнай паласы:

– Падобна на тое, што вы не першая, хто наскоквае на раздзяляльную паласу. Бардзюрны камень разбіты і нахілены, – кажам жанчыне, разглядаючы месца першага ўдару.
– За раніцу, пакуль мы тут стаялі, машын сем прытармазілі побач і кіроўцы казалі супрацоўнікам ДАІ пра гэта бардзюры. Падобна сапраўды, яго многія не заўважаюць у дрэннае надвор’е, – адказала жанчына.







Дарэчы, у аварыі людзі не пацярпелі. Жанчына і яе муж былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.






– Я буду звяртацца да мэра, каб гэты бардзюр пазначылі, альбо зусім прынізілі раздзяляльную паласу. Небяспечнае месца, – дадала суразмоўніца.


