Стваральнік папулярнага гродзенскага рэсурсу Сяргей Чабоцька распавёў Hrodna.life, што 21 жніўня яго сайт паўстане перад чытачамі ў новым выглядзе.

«Мы абнаўляемся. З сённяшняга дня s13.ru запрацуе з новым рухавічком і дызайнам. Логіка чытання і падача навін застанецца ранейшай. Прывыкнуць людзям да новага дызайну будзе нескладана, мы ўсё ўлічылі. Наш сайт стане сучаснейшым з пункту гледжання знешняга выгляду і тэхналогій. Стары дызайн быў створаны яшчэ ў 2007 годзе», — распавёў Сяргей Чабоцька.

З новым сайтам у гродзенскага рэсурсу з’явіцца і паўнавартасная мабільная версія.

Гродзенскі блог s13.ru абнаўляецца: з'явіцца новы сайт і мабільная версія