На досвітку 21 жніўня гродзенец асілак Аляксандр Кодзіс усталяваў новы рэкорд у гонар любімага горада. Ён пераадолеў звыш 120 прыступак так званай лесвіцы кахання ў цэнтры Гродна з 200-кілаграмовай штангай у руках. Дасягненне чэмпіён і рэкардсмен свету і Еўропы па паўэрліфцінгу прысвяціў Дню горада і 75-годдзю Гродзенскай вобласці - святы будуць адзначацца ў верасні, піша БелТА.
«Я родам з Воранаўскага раёна, але шмат гадоў жыву ў Гродне. З гонарам прадстаўляю горад, рэгіён і краіну на міжнародных стартах. Але варта толькі з’ехаць з Гродна на некалькі дзён, пачынаю сумаваць. Дарэчы, такім чынам вырашыў працягнуць традыцыю значных дасягненняў у гонар горада», — распавёў Аляксандр Кодзіс. Год таму ў Дзень горада (Гродна адзначаў 890-гадовы юбілей) асілак на плошчы Леніна працягнуў 12-тонны бескантактавы тралейбус.
«Тады было не проста. Але пад’ём са штангай на лесвіцу даўся цяжэй. Тут адразу сілавая і анаэробная нагрузка. Зрэшты, важна было праверыць свае сілы, вынослівасць. Рады, што ўсё атрымалася. Магчыма, такія ўздымы стануць часткай маіх трэніровак, — адзначыў асілак. — Дадала складанасці і надвор’е: на досвітку ў Гродне пачаўся моцны дождж. Прыступкі лесвіцы сталі слізкімі. Усё завяршылася добра. На ўздым спатрэбілася некалькі хвілін».
Дарэчы, час таксама быў выбраны не выпадкова. Аляксандр Кодзіс часцяком пачынае трэніроўкі з самай раніцы. А па лесвіцы кахання бегаў на досвітку яшчэ шмат гадоў таму.
Гэтая лесвіца — адзін з сімвалаў Гродна. Такую назву лесвіцы, якая спускаецца да Нёмана паміж пагоркамі са Старым і Новым замкамі, далі самі гараджане. Легенд паходжання назвы некалькі. Зрэшты, часцяком лесвіца, з якой адкрываецца маляўнічы від на раку і занёманскую частку Гродна, станавілася месцам спатканняў для некалькіх пакаленняў гродзенцаў.
Аляксандр Кодзіс нагадаў адну з гарадскіх легенд. Лічыцца, што калі малады чалавек паднімецца на лесвіцу кахання з каханай на руках, то пары гарантаванае шчаслівае сумеснае жыццё. «Насіце любімых на руках. Гэта не так складана, як вы думаеце. Мяжу нашых сіл вызначаем толькі мы самі. Чалавеку падуладна практычна ўсё. Варта толькі захацець і мэтанакіравана ісці да сваёй мэты», — адзначыў асілак.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…