Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:16

Аляксандр Кодзіс, які цягнуў тралейбус на Дні горада, прывёз чатыры медалі з чэмпіяната свету па паурліфцінгу

Аляксандр Кодзіс заваяваў тры першыя месцы і адно трэцяе. “Выступам сваім вельмі задаволены! Дзякую ўсім хто падтрымліваў мяне, хварэў, дапамагаў і маліўся за мяне! Такіх няшмат, але яны, самае галоўнае, сапраўдныя і шчырыя!!!)”, – напісаў спартсмен у  Instagram.

Ён заваяваў першае месца ў абсалютным заліку па дваябор’і з вынікам 562,5 кг (цяга 365кг і жым 197,5). А таксама першае месца ў сваёй катэгорыі (110 кг) у дваябор’і. Пабіў уласны сусветны рэкорд на пяць кілаграм і атрымаў першае месца ў катэгорыі ў станавой цязе (365 кг). І стаў трэцім у абсалютным заліку па станавой цязе.


Гродзенскі волат Аляксандр Кодзіс працягнуў 12-тонны тралейбус


 

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: