Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:34

Гродзенскі волат Аляксандр Кодзіс працягнуў 12-тонны тралейбус

На святкаванні Дня горада гродзенскі волат Аляксандр Кодзіс працягнуў 12-тонны тралейбус на 10 метраў.

За рэкордам гродзенца, які той ставіў на плошчы Тызенгаўза, назірала больш за сотня гараджан. Сам асілак адзначае, што раней такую ​​вагу яму цягнуць не даводзілася, аднак падчас трэніроўкі гэта ўдалося зрабіць.

“Было цяжка цягнуць. Нават дзесьці запанікаваў, таму што тралейбус было цяжка з месца зрушыць. Слава Богу, усё атрымалася”, – сказаў пасля рэкорду Александр.

Раніцай перад рэкордам Аляксандр з’еў тры бананы і аўсянку. Асілак адзначае, што гэта залог сілы і поспеху ў спорце.

Праз два тыдні гродзенца чакае чэмпіянат свету па паўэрліфцінгу. Аляксандр кажа, што паспее аднавіцца пасля гродзенскага старту.

У наступным годзе гродзенец плануе працягнуць у звязцы 10-15 легкавых аўтамабіляў – гэта каля 20-25 тон.

Даведка

Аляксандр Кодзіс – майстар спорту міжнароднага класа па паўэрліфцінгу, двухразовы рэкардсмен свету ў станавой цязе, чэмпіён свету і абсалютны чэмпіён Еўропы і Кубка Еўропы, шматразовы рэкардсмен і чэмпіён Рэспублікі Беларусь.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: