Паведамленне пра пажар у кватэры на сёмым паверсе дзесяціпавярховага дома паступіла ў МНС, а 15.16 20 жніўня. Па прыбыцці на месца ратавальнікі выявілі ўзгаранне на кухні. У кватэры быў 52-гадовы гаспадар — яго вынеслі на свежае паветра і шпіталізавалі ў БХМД з атручваннем чадным газам. Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільны.
— У двухпакаёвай кватэры пражывае таксама 20-гадовая дачка мужчыны. На момант узнікнення пажару яна знаходзілася на працы, — паведамілі ў Гродзенскім гарадскім аддзеле МНС. — У кухні пашкоджана маёмасць — аконныя рамы, закураны сцены, столь у кватэры і пад’ездзе.
Праз шчыльнае задымленне ў пад’ездзе з іншых кватэр эвакуявалі 10 жыхароў, паведамляе grodnonews.by.
На месцы здарэння працавалі шэсць пажарных разлікаў. Пры ліквідацыі пажару была задзейнічана спецтэхніка, а таксама службы ўзаемадзеяння.
Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасеткі і электраабсталявання.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…