У Жыровіцкім манастыры будаўнікі выявілі нямецкую ручную гранату. Боепрыпас знайшлі на гарышчы пры правядзенні рамонтных работ у брацкіх корпусе. На выклік прыехалі сапёры, якія дасталі гранату і пазней знішчылі.
Акрамя гэтага, як паведамілі ва УУС, у канцы мінулага тыдня ў Слоніме знайшлі 45-міліметровы снарад. Яго знайшлі падчас правядзення земляных працаў проста ў цэнтры Слоніма на набярэжнай па вуліцы Агінскага. Ён таксама быў прыбраны сапёрамі і знішчаны.