Апошняя імпрэза сёлетняга джазавага сезону прайшла ў Гродне 18 жніўня. Разам з гродзенскім джаз-мэнам Аляксандрам Краўчуком на сцэну выйшлі музыкі з праекта ''GreenStream''.
Гэты праект заснаваў прафесар, кантрабасіст і бас-гітарыст Уладзімір Бялоў з вакалісткай Яўгеніяй Лятун, якую называюць зоркай джазавага вакалу. Разам з імі на сцэну выйшлі саксафаніст Аляксей Балотнікаў, клавішнік Расціслаў Бондараў, бубнач Антон Немагай.
Для гродзенцаў падзея стала магчымасцю паслухаць добрую музыку на вольным паветры і ў прыгожым асяроддзі. Па колькасці слухачоў можна меркаваць, што ў Гродна джаз не губляе сваіх прыхільнікаў. Магчыма, ёсць сэнс задумацца і аб адраджэнні фестываля джазу.
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…