Апошняя імпрэза сёлетняга джазавага сезону прайшла ў Гродне 18 жніўня. Разам з гродзенскім джаз-мэнам Аляксандрам Краўчуком на сцэну выйшлі музыкі з праекта ”GreenStream”.

Гэты праект заснаваў прафесар, кантрабасіст і бас-гітарыст Уладзімір Бялоў з вакалісткай Яўгеніяй Лятун, якую называюць зоркай джазавага вакалу. Разам з імі на сцэну выйшлі саксафаніст Аляксей Балотнікаў,  клавішнік Расціслаў Бондараў, бубнач Антон Немагай.

https://youtu.be/eJIncR8-63c

 

Для гродзенцаў падзея стала  магчымасцю паслухаць добрую музыку на вольным паветры і ў прыгожым асяроддзі. Па колькасці слухачоў можна меркаваць, што ў Гродна джаз не губляе сваіх прыхільнікаў. Магчыма, ёсць сэнс задумацца і аб адраджэнні фестываля джазу.


Джаз & дождж: імправізуюць усе! У Гродне прайшоў фестываль джазавай музыкі


Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]