Беларускі ўрад прыняў пастанову (№ 525 ад 7 жніўня 2019-га) «Аб зацверджанні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў». Яна ўводзіць змены ў школьнае жыццё.

З дакумента вынікае, што забараняецца 2-я змена ў I, II, V, IX-XI класах, а таксама ў VIII класах з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні. Яна дапускаецца толькі ў VI-VII класах, але пры ўмове забеспячэння «аптымальнага рэжыму навучання». Што да факультатыўных заняткаў, то яны павінны праводзіцца ў дні з найменшай колькасцю вучэбных заняткаў, піша euroradio.fm.


Клас на аднаго вучня ў школе з басейнам. Ці змогуць першакласнікі Гродна вучыцца па-беларуску


Яшчэ адно новаўвядзенне — забарона праводзіць заняткі па фізкультуры два дні запар у адным класе. Таксама нельга іх праводзіць больш за адзін раз на тыдзень першымі або апошнімі навучальнымі заняткамі. Урадавай пастановай забароненыя кантрольныя ў пятніцу, а таксама на апошніх гадзінах вучэбных заняткаў.

Вучні I-IV класаў не павінны сядзець увесь год на адным месцы. Іх павінны рассаджваць з улікам росту і рэкамендацый лекара. Адбывацца гэта будзе ў верасні і студзені.