«ВелаГродно» запрашае далучыцца да паездак на ровары па ваколіцах Гродна і не толькі. Велааматары плануюць у жніўні-верасні правесці не менш за пяць мерапрыемстваў. Гэта будуць як аднадзённыя пакатушкі на роварах, так і велапаходы з начлегам.

«Пакатушкі плануюцца кожныя выхадныя ў жніўні і верасні. У мінулым годзе мы запусцілі гэты праект і за 10 паездак у нас было 160 удзельнікаў. У гэтым годзе вырашылі працягнуць. Запрашаем на нашу першую пакатушку. Кожны ўдзельнік атрымае памятны магніцік», — распавёў прадстаўнік «ВелаГродна» Андрэй Шавель.

У суботу 17 жніўня «ВелаГродна» плануе першую паездку па тэрыторыі Гродзенскай пушчы. Даўжыня маршруту 50 км. Удзельнікі наведаюць 5 крыніц. На месцах будзе арганізавана дэгустацыя вады з крыніц.

Збор удзельнікаў 17 жніўня ў 10:00 на Дзевятоўцы каля скульптур герояў фільма «Белыя Росы».

РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ТУТ