Прымі ўдзел у квэсце «Шукай LIDBEER» і выйграй квіткі для кампаніі сяброў на гала-канцэрт LIDBEER, дзе выступяць сем гуртоў: «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», «АГОНЬ». Хэдлайнеры LIDBEER-2019 — хіп-хоп-выканаўца «Элджей» і культавыя рок-гурты «СПЛИН» і «ЧАЙФ».

З 15 жніўня па 5 верасня ў 12 гарадах Беларусі ў цікавых месцах гораду будуць схаваныя капэрты з квіткамі на гала-канцэрт фестывалю LIDBEER. Сёлета пераможца квэсту атрымлівае адзін квіток, але можа прыняць удзел у супергульні і выйграць яшчэ 3 квіткі для сваіх сяброў!

Умовы квэсту

У дзень квэста падказкі з’яўляюцца на сайце shukai.lidbeer.by. Удзельнікі разгадваюць загадку і шукаюць капэрту з квітком у сакрэтным месцы. Першы, хто знайшоў квіток, становіцца пераможцам і можа выйграць яшчэ 3 квіткі для сваіх сяброў.

Сачы за квэстам у сваім горадзе

Стартуе квэст «Шукай LIDBEER» у Мінску 15 жніўня ў 14:00. Таксама адшукаць заветныя квіткі на фэст можна будзе і ў Гродне, Гомелі, Брэсце, Лідзе, Магілёве, Віцебску, Маладзечна, Баранавічах, Бабруйску, Полацку, Наваградку.

У пяты — юбілейны — год open air пройдзе з яшчэ большым размахам і разнастайнай праграмай. На цэлы дзень Ліда становіцца горадам-фестывалем, у якім кожны госць хоча быць мясцовым жыхаром: ацаніць разнастайнасць фудкорту, паўдзельнічаць з сябрамі ў шматлікіх забавах і квэстах, на год наперад атрымаць ​​незабыўныя эмоцыямі ад выступленняў топавых музыкаў.