14 жніўня ў Гродне “Нёман” разграміў супернікаў з Бабруйска з лікам 8:2 і выйшаў у “фінал чатырох” Кубка Салея.

“Нёман” – “Бабруйск” 8:2 (1:1; 3:0, 4:1)

галы:
04:53 0:1 – Кучарэнка (Баранаў)
11:38 1:1 – Елісеенка (Сусла, Е. Сцяпанаў)
24:05 2:1 – Ляўша (Крыскін)
37:30 3:1 – Хільтунен (Бадун, Ляўша, – бол.)
39:14 4:1 – Бадун (Рэмезаў, Ляўша, – бол.)
40:16 5:1 – Равенка (Туркін, Хільтунен)
44:31 6:1 – Крыскін (Рэмезаў)
50:19 7:1 – Хільтунен (Бадун, Равенка)
53:46 7:2 – Кучарэнка (Назарян, Фадзееў, – бол.)
55:31 8:2 – Е. Сцяпанаў (Крыскін, Хараманда, – бол.)

На паўфінальнай стадыі супернікамі “Нёмана” і “Дынама-Маладзечна” стануць сталічныя “Дынама” і “Юнацтва”. Пары плэй-оф вызначацца па выніках лёсавання, якое пройдзе 15 жніўня. Вырашальныя гульні адбудуцца 17 і 18 жніўня ў Оршы.