Працы пачалі з правага боку моста, калі рухацца ў кірунку праспекта Кляцкова. На некалькіх участках зрэзалі па 5 сантыметраў асфальту, каб класці новы.
Рух для пешаходаў па гэтым баку моста забаранілі: паставілі знакі і нацягнулі стужку.
Журналісты пагутарылі з працоўнымі, якія займаліся рамонтам пешаходнай часткі:
— Дарожкі сталі прыводзіць у парадак пасля падзення раварыста?
— Гэтыя выпадкі не звязаныя. Прадпісанне мы атрымалі яшчэ да падзення мужчыны. Але ў той частцы, дзе ён упаў, ямаў няма. Ён наогул дзіўна паехаў паміж слупом і высокім бардзюрам. Звычайна так ніхто не робіць.
У Гродне збіраюць подпісы за дадатковы рамонт мастоў
— Як доўга будзе ісці рамонт дарожак на мосце?
— Сёння пачалі і яшчэ некалькі дзён будзе працягваць. Плануем заняцца дарожкамі і з другога боку моста.
У любым выпадку, рамонту чакалі многія, асабліва раварысты. Пасля заканчэння працы перасоўванне па мосце стане бяспечней.