Потерпевшая сидит на кресле
Гродзенка, якую на Савецкай збіў пракатны электракарт, тым жа вечарам, 12 жніўня, звярнулася да медыкаў. У яе канстатавалі страсенне мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія ўдары. Гараджане тым часам у інтэрнэце актыўна абмяркоўваюць інцыдэнт.
Канфлікт на Савецкай плошчы адбыўся 12 жніўня прыблізна 16:30. 7-гадовае дзіця за рулём электракарта па неасцярожнасці збіла жанчыну. Тая ўпала на плітку і атрымала пашкоджанні, але ад шпіталізацыі адмовілася. Толькі ўвечары яна вырашылася выклікаць хуткую.
«Людзі пішуць у каментарах, што я шмат грошай запатрабавала ад бацькі дзіцяці. Мне гэта непрыемна чытаць, — распавядае Марыя. -
Я не азалацілася і мой стан не палепшыўся. Ужо прайшлі суткі пасля здарэння, а да мяне ніхто так і не звярнуўся, не спытаў аб стане здароўя. Увечары я трапіла ў бальніцу хуткай дапамогі і пасля абследавання лекары распавялі, што ў мяне закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, пра шматлікія гематомы і сінякі і не кажу. Нават найменшага званка з выбачэннямі не паступала, пра якія грошы можа ісці гаворка».
У Марыі застаўся пашпарт мужчыны — бацькі дзіцяці, але трубку ён не падымае і на паведамленні не адказвае. Жанчына вырашыла сама звярнуцца ў міліцыю.
«Выйсця іншага ў мяне не было. Як ніяк, гэта чужы дакумент. Учора ў шокавым стане я нават і не ведаю навошта папрасіла ў мужчыны пашпарт. А калі сёння стала тэлефанаваць і пісаць яму, то на кантакт ён не выходзіць», — дадала Марыя.
Па канфлікце на Савецкай плошчы міліцыя праводзіць праверку. Гродзенцы тым часам абмяркоўваюць інцыдэнт на Савецкай плошчы. Многія дзеляцца падобнымі гісторыямі ў сацыяльных сетках.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…